Адкрылі доўгачаканыя бульвары Яна Тэолага ў Беластоку



Ініцыятыва вернікаў з праваслаўнага прыхода Яна Тэолага ў беластоцкім раёне Бацечкі пасля года спазнення дачакалася рэалізацыі. Комплекс са сцежкамі, плошчай для гульняў і трэнажорамі знаходзіцца па вуліцы Герберта. Спачатку праект бульвараў прадугледжваў таксама будову амфітэатра. Аднак, не знайшоўся выканаўца, які за 2,5 мільёна злотых хацеў бы падрыхтаваць парк і амфітэатр, кажа настаяцель прыхода святога Ян Тэолага айцец Марк Ваўранюк.

— Амфітэатр даў нам імпульс да ўсёй гэтай зоны. Усе мы ведаем, што ўсё ўпіраецца ў фінансы: тут вельмі цяжкая падмоклая тэрыторыя і шмат грошай пайшло на стабілізацыю гэтага месца. Таму праект падзелены на 3 этапы.

— Моладзі будзе куды выйсці з дзецьмі і пагуляцца. Старэйшыя могуць патрэнавацца — вельмі добрая ідэя.

— Тут было наша поле,а  цяпер зрабілі такое прыгожае месца, мы маладымі цяжка працавалі на раллі, а цяпер можам адпачыць на старыя гады.

Падрыхтоўка тэрыторыяў на Бацечках падзеленая на тры этапы. Друг этап — разбудова бульвараў, трэці — пабудова амфітэатра. Праект пабудовы бульвараў святога Яна Тэолага перамог у галасаванні за Грамадскі бюджэт Беластока ў 2014 годзе атрымаўшы больш чым 5 тысяч галасоў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток