Гарадзенцы супраць налепак ДНР



Гарадзенскі грамадскі актывіст Ігар Банцар упершыню ўбачыў налепкі самаабвешчаных ДНР і ЛНР на аўтамашынах з беларускімі нумарамі тыдзень таму.

Паспрабаваў паразмаўляць з уладальнікамі, каб тыя знялі гэтыя налепкі. Гэтага не адбылося, таму вырашыў звярнуцца ў Гарадзенскае ДАІ. Распавядае Ігар Банцар:

– Маё жаданне звярнуцца было выклікана тым, што па гораду Гародня ездяць машыны на якіх налеплены налепкі з надпісамі пра непрызнаныя рэспублікі ва Украіне, якія з’яўляюцца сепаратысцкімі арганізацыямі і нікім не прызнаныя. Зараз мы чакаем адказу ад начальніка ДАІ ў якім ён нам адкажа ці дазволены ўвогуле такія налепкі і калі так, то на якой падставе, а калі не, то якое пакаранне за гэта прадугледжана.  

Паводле Ігара Банцара, калі за такія налепкі прадугледжана адказнасць, то ён разам са сваімі сябрамі просіць кіраўніцтва ДАІ Гарадзеншчыны прыцягнуць уладальнікаў аўто да адміністрацыйнай адказнасці.

13548881_10209800465318834_1548452227_o

На рэсурсе informnapalm.org ужо паведамлялася, што аўтамабіль Hyundai Galloper, з нумарам 7778 АТ-4 перавозіць гуманітарныя грузы ў ДНР. Машына належыць аднаму з гарадзенскіх байкераў Аляксандру Базюкову, які з’яўляецца суарганізатарам гарадзенскага фэсту „Хавайся ў бульбу”.

13524048_10209800366076353_2137289143_o

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня