Adukacyja.info ладзіць трэнінг для адукатараў
Adukacyja.info ладзіць трэнінг для адукатараў і тых, хто працуе з моладдзю, 30-31 ліпеня ў Гародні.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, выкладчыкі нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі, моладзевыя працаўнікі. Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена адукатарам з малых гарадоў і вёсак.
У праграме:
• Новыя трэнды ў адукацыі (навыкі 21 стагоддзя, гейміфікацыя, масавыя анлайн-курсы, змяшаная і самакіруемая адукацыя, ментарства);
• Медыяпісьменнасць ды магчымасці інтэрнэту для адукацыі;
• Прыгожая візуалізацыя адукацыйных матэрыялаў;
• Outdoor-адукацыя (адукацыя на свежым паветры);
• Адукацыйныя магчымасці для беларускіх навучэнцаў і настаўнікаў;
• Кансультацыі па падрыхтоўцы акадэмічных і прафесійных рэзюмэ (CV) і матывацыйных лістоў;
• Асобны блок для настаўнікаў замежных моў: кансультацыі па асаблівасцях падрыхтоўкі да міжнародных моўных тэстаў TOEFL і IELTS.
Гэты трэнінг для Вас, калі:
• Праца з моладдзю для Вас нешта большае, чым правесці свой занятак і развітацца з вучнямі да наступнага разу;
• Вы імкняцеся авалодаць найноўшымі методыкамі правядзення заняткаў;
• Вы жадаеце даведацца больш пра існуючыя магчымасці адукацыі і стажыровак за мяжой і ў Беларусі;
• Вы жадаеце вырашыць праблемы сваіх навучэнцаў, засвоіўшы працу з міні-праектамі;
• Вы хочаце завесці кантакты са сваімі калегамі з іншых куткоў краіны.
Фінансавыя ўмовы: Удзельнікам пакрываюцца выдаткі на дарогу, пражыванне ды харчаванне.
Вядучыя трэнінгу – дасведчаныя адукатары, трэнеры, выкладчыкі, выпускнікі беларускіх і замежных праграм.
Трэнінг будзе праходзіць 30-31 ліпеня 2016 у Гародні.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць кароткую апытанку да 5 ліпеня 2016.
Пра вынікі адбора будзе вядома 10 ліпеня 2016.
Паглядзець, як праходзіў трэнінг у мінулым годзе, можна тут, пачытаць уражанні ўдзельнікаў – у блогу.