У Вялікабрытаніі разлюбілі польскіх мігрантаў



Антыпольскія настроі ў Вялікабрытаніі праяўляюцца ў апошнія некалькі дзён пасля рэферэндуму адносна выхаду з Еўразвяза.

Прэм’ер Польшчы Беата Шыдла ўжо правяла размову па гэтым пытанні з брытанскім калегам Дэвідам Кэмеранам, а ён падняў гэтае пытанне ў парламенце.

Еўрадэпутат ад Польшчы Рышард Чарнецкі ў каментары парталу onet.pl заявіў, што ангельцы не разумеюць ролі палякаў у брытанскім грамадстве:

– Рэферэндум абудзіў нейкіх дэманаў, жыхары Вялікабрытаніі не заўважылі, што Вялікабрытанія даволі лёгка перажыла крызіс, што ВУП увесь час рос хутчэй, чым у зоне Еўра, што гэта заслуга ў тым ліку польскіх мігрантаў, увогуле мігрантаў, якія цяжка працуюць у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Ацэньваецца, што ў Вялікабрытаніі знаходзіцца да мільёна палякаў. Пасля выхаду краіны з Еўразвяза, яны страцяць права на легальнае знаходжанне на выспах.

Прэм’ер Беата Шыдла некалькі дзён таму заклікала Еўразвяз дапамагчы ў размеркаванні польскіх уцекачоў з выспаў.

Беларускае Радыё Рацыя