Рух транспарту ў пункце пропуску «Дамачава» часова спынены



Беларусь часова забараніла аўтамабільны рух праз пункт пропуску «Дамачава» на беларуска-польскай мяжы. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Савета міністраў. Дадзеная мера прынятая ў сувязі з аварыйным станам аўтамабільнага моста праз раку Заходні Буг у пункце пропуску.

Міністэрства транспарту павінна правесці рамонт моста. Пасля абследавання эксперты мусяць выдаць рэкамендацыі аб прапускной здольнасці і рэжыме пропуску транспартных сродкаў. Гэтыя работы павінныя завяршыцца да 1-га кастрычніка.

Таксама Мінтранс павінен падаць прапановы наконт часовага аднаўлення аўтаруху праз мяжу ў пункце пропуску «Дамачава» да рэканструкцыі моста. Рэканструкцыя запланаваная на 2017-ты год.