Пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў ў дэпутаты



Пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Гэтыя ініцыятыўныя групы пасля рэгістрацыі будуць збіраць подпісы ў падтрымку высоўвання кандыдатаў у дэпутаты.

Каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» па Гомельшчыне і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімір Кацора распавёў ,чаму збіраецца балатавацца па Сельмашаўскай акрузе:

— Я планую занесці ў акруговую камісію сваю заяву і спіс ініцыятыўнай групы. Чаму менавіта Сельмашаўская акруга? Бо 15 гадоў майго жыцця было звязана з «Гомсельмашам». Цяперашні «Гомсельмаш» — гэта ўжо не 35 тысяч працоўных, сёння, падаецца, на прадпраемстве ўладкавана 13 тысячаў чалавек. «Гомсельмаш» ужо пазбавіўся ад сацыялкі, перадаў усе дзіцячыя садкі і Дом культуры гораду, многія цэхі проста не працуюць. 

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў пачнецца 3 ліпеня і працягнецца да 1 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель