Падчас спёкі найчасцей тонуць нецвярозыя



У Беларусі з-за спёкі рэзка ўзрасла колькасць загінулых на вадзе. За мінулыя выходныя 15 чалавек патанулі на вадаёмах краіны, сярод ахвяр ёсць непаўнагадовыя.

Як паведамляюць выратавальнікі, надыход спёкі павышае небяспеку.

Супрацоўнік пінскай ратавальнай станцыі Ігар Кавалёў адзначае, што правілы паводзін вельмі простыя, магчыма з-за гэтага многія грэбуюць імі:

– Што датычыць правілаў паводзінаў на вадзе і бяспекі, яны вельмі простыя, як мне здаецца, усім вядомыя, кожнаму даросламу чалавеку. Самае галоўнае, я магу сказаць, што большую колькасць загінуўшых складаюць людзі, якія ўмеюць плаваць. Галоўныя прычыны – гэта купанне ў нецвярозым стане і пераацэнка ўласных магчымасцяў і сілаў.

Праблема таксама ў тым, што некаторыя грамадзяне не жадаюць адпачываць у прызначаных месцах з-за шматлюднасці. Знаходзяць “ціхія месцы” выпадаючы з зоны аховы ратавальнікаў.

[youtube id=”3nl6YrMWYRY”]

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя