У Гародні карціны маляваў чэмпіён па тайскім боксе
Напярэдадні летняй Алімпіяды чэмпіён па тайскім боксе Рынат Булатаў і цэнтр ПОРА, пры падтрымцы Радыё МФМ, правялі першую ў Беларусі выставу карцін, намаляваных толькі з дапамогай удараў з тайскага бокса.
Спартовец спачатку правёў перад прысутнымі імправізаваны двубой з чэмпіёнкай свету па тайскім боксе гарадзенкай Юліяй Хакавай. Пасля двубою адчынілася выстава карцін спартоўца, і ён правёў майстар-клас па маляванні нагамі і рукамі.
Пра сутнасць акцыі Рынат распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя:
– Мэта мерапрыемства дабрачыннае, і прывязанае да таго, каб тайскі бокс – адзін з самых прыгожых відаў спорту – нарэшце ўключылі ў праграму Алімпійскіх гульняў. Бо вельмі шмат спартоўцаў паказваюць высокія вынікі і ў краіне, і ў свеце, і дэманструюць усю прыгажосць гэтага віду спорта.
Дырэктарка Цэнтра ПОРА Ждановіч Ганна:
– Гэтая акцыя адметная тым, што ў ёй удзельнічае вельмі малады, вельмі актыўны чалавек – чэмпіён па кікбоксінгу і тайскім боксе Рэнат Булатаў. Ён падтрымлівае нашую арганізацыю, падтрымлівае дзетак, якія патрабуюць лячэння. Сама акцыя з’яўляецца спалучэннем сілы, творчасці і дабрачыннасці.
Пасля выставы работы будуць выстаўлены на аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на лячэнне 3-гадовай Алены Стацэвіч, якая пакутуе ад анкалагічнага захворвання.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня