«Таямнічае начное забойства сабакі» на камернай сцэне Купалаўскага тэатра
У Менску на камернай сцэне Купалаўскага тэатра адбыўся паказ спектакля «Таямнічае начное забойства сабакі» па п’есе ангельскага пісьменніка Марка Хэдана.
Спектакль з’явіўся на свет, дзякуючы супрацы Тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі і Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Кажа рэжысёр Андрэй Саўчанка:
— Гэта гісторыя хлопца, у якога ёсць асаблівасці і гэтую асаблівасць людзі называюць аўтызмам. Тут мы сыходзімся з пазіцыяй асацыяцыі, і нам хочацца гэтай тэмы, і не толькі таму, што ён аўтыст, а таму, што ён — чалавек сучаснасці. Я пазнаю у ім сябе, я пазнаю у ім людзей, якія навокал. І разам з тым, не пазнаю прыкладам, разам з тым ён — прыклад да якога, можа быць, нават у чымсьці хочацца быць падобным.
Ролі ў спектаклі выконвалі студэнты чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з Майстэрні народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнкі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя