Гарадзенскі паэт Юрка Голуб — з новай кнігай
Гарадзенскі паэт Юрка Голуб выдаў кнігу дзіцячай паэзіі «Птушыны радавод».
Свайго выдання кніга чакала 20 гадоў. «Незапатрабаванасць паэтыцкага слова і адсутнасць фінансавання — галоўныя прычыны таго, што чытачы ня маюць магчымасці ў поўнай ступені атрымаць асалоды ад вершаванага радка» — адзначае аўтар:
— Я дачуўся, што выдавецтва «Юнацтва» рэарганізоўваецца і вырашыў забраць свой рукапіс. Мяне завялі ў кабінет да дырэктара, а там і сталы і падлога — усё завалена папкамі, рукапісамі і так далей. Ледзь адшукалі гэты мой «Птушыны радавод» гэтым вэрхале.
Кніга «Птушыны радавод» мае наклад паўтары тысячы экземпляраў і пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда». Набыць яе можна ва ўсіх кніжных крамах Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня