Гарадзенцы: праблемы дэнамінацыі
1-га ліпеня 2016 года ў Беларусі адбудзецца дэнамінацыя, і жыхары краіны перастануць быць “міліянерамі”. Асноўнымі праблемамі для жыхароў Беларусі стала тое, што з банкаматаў амаль немагчыма зняць наяўныя грошы, а некаторыя беларускія банкі сваім кліентам даслалі адмысловыя СМС-кі, што банкаматы гэтых банкаў некалькі дзён працаваць не будуць.
З якімі праблемамі, звязанымі з дэнамінацыяй, сутыкнуліся гарадзенцы, яны распавялі карэспандэнту нашага радыё:
– Галоўная праблема – гэта пераходныя два–тры дні, за якія банкаматы і ўсе банкі пяройдуць на новыя грошы. Зараз не выдаюць грошы, нельга аплаціць у інфакіёсках плацяжы. Гэта самая актуальная праблема.
– Усё нармальна. Здымаў грошы і ўчора, і сёння. Ніякіх праблем.
– Не выдалі перавод “Стрыж”. Хоць было гэта 29-га чэрвеня. На тры дні засталася без грошай.
Мясцовыя СМІ адмыслова для жыхароў гораду надрукавалі спіс банкаматаў, у якіх цягам бліжэйшых дзён можна зняць грошы, і ўжо праз некалькі гадзін пасля з’яўлення гэтага спіса каля банкаматаў з’явіліся чэргі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота БелаПАН