Завяршыўся VII фестываль беларускамоўнай рэкламы “aDNak”



У Менску завяршыўся сёмы па ліку штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы “aDNak”, канцэпцыя якога: “aDNak – ген беларускага крэатыва». Як праходзіў фестываль, нашаму карэспандэнту расказала адна з яго арганізатарак – каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская:

– Фінальны фестывальны дзень. Цягам двух месяцаў ішоў фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNak”. Мы правялі адукацыйную праграму фестываля, а зараз будзе ўручэнне ўзнагарод пераможцам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам правядзення гэтага фестываля. Магу сказаць па грамадска значных праектах, іх было сапраўды вельмі шмат. Такой колькасці ў нас яшчэ не было. І гэта вельмі радуе і даказвае, што гэта вельмі актуальна.

«Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» заклікае ствараць рэкламу і будаваць камунікацыю на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, якія ўжо закладзеныя ў нашых генах,» – гаворыцца ў прэс-рэлізе фестывалю.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя