Прадстаўнікі партыі „Разам” сустрэліся з жыхарамі Бельска-Падляшскага



Як палепшыць становішча адукацыі і  публічнага транспарту  – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчы партыі «Разам» з жыхарамі Бельска-Падляшскага.

CIMG3271

Палітыкі   партыі – Адрыян Зандберг, Дарота Кочот, Севярын Пракапюк –  звярнулі таксама ўвагу на праблему нацыяналізму, якая закранае не толькі Падляшша, але і ўсю Польшчу. Кажа Адрыян Зандберг:

– Размаўлялі мы пра тое, што гэта вельмі нядобра, што “Права і справядлівасць” запрашае экстрэмісцкія арганізацыі, якія праводзяць публічныя акцыі, якія прапагандуюць культ панурых злачынцаў, такіх як Райс „Буры”, месца якога дакладна не ў помніках. Размаўлялі таксама пра тое, што мы разам хочам шматкультурнай супольнасці, у якой будзе месца для ўсіх і дзе ўсе будуць аднолькава роўнымі.

Падчас сустрэчы закранулася таксама пытанне стаўлення  партыі «Разам» да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ды супрацы Польшчы з Беларуссю:

– Мы за вольны гандаль з Беларуссю, за памежную супрацу, за ўвядзенне малога памежнага руху, але супраць парушэння правоў чалавека. Гэта недапушчальна.

 Сябры партыі “Разам” сустрэліся з жыхарамі Бельска-Падляшскага ды ваколіц на мясцовым рынку, а таксама наведалі Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, а таксама наведалі помнік ахвярам атрада Рамуальда Райса «Бурага», якія былі забітыя ў пачатку 1946 года.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара