Чарговая місія МВФ завяршыла працу ў Беларусі



Па выніках кіраўнік місіі Пітэр Долман ухваліў дзеянні Ураду. У прыватнасці, змены ў пенсійнай сістэме і сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Аднак, пра новы крэдыт Беларусі Долман нічога не паведаміў, параіўшы беларускім уладам звяртацца да інвестараў.

Сітуацыю каментуе незалежны эканаміст Леанід Заіка:

— 40 мільярдаў даўгоў ужо ёсць. Сёлета трэба выплаціць 3 мільярды, адзін мільярд выплацілі — два засталося. Цяпер яны будуць таўкацца і прасіць 2 мільярды. Але ўвогуле беларусам больш пазыкаў браць не трэба. Годзе. Па чатыры тысячы на кожнага чалавека, вось калі сям’я двое дарослых, двое дзяцей — гэта 16 тысяч даляраў. Вось пазвонім суседзям у дзверы і скажам: «Вас тут чацьвёра жыве? Так? З вас 16 тысяч баксаў». 

 Дадамо, што прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду спрагназавалі паступовае аднаўленне беларускай эканомікі, але толькі ў 2018 годзе. І адбудзецца яно праз верагоднага паляпшэнне знешніх умоваў. МВФ таксама спадзяецца, што дэнамінацыя, якая пачалася ў краіне сёння, пройдзе без ускладненняў.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя