Раённы сход БНФ у Лідзе



У Лідзе адбыўся раённы справаздачна-выбарны сход Партыі БНФ. Сябры мясцовых партыйных суполак заслухалі справаздачу па дзейнасці партыі ў рэгіёне, а таксама абралі новае кіраўніцтва мясцовых партыйных структур ў Лідзе і Бярозаўцы і раённую Раду.

Па словах кіраўніка Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ “Адраджэнне” Станіслава Судніка, на палітычнай глебе за справаздачны перыяд вызначыліся сябры партыі з Бярозаўкі, у той час як лідзяне больш папрацавалі на адраджэнцкай ніве:

– За гэтыя гады ўжо выпрацаваўся алгарытм нашай дзейнасці. І мы загадзя ведаем, што будзе ў наступным годзе адбывацца: мы ўшаноўваем памяць дзеячоў БНР, незалежніцкай партыі, ушаноўваем памяць паўстанцаў. І такая мемарыяльная праца ідзе пастаянна.

Рэспубліканскі з’езд Партыі БНФ адбудзецца ў Менску 13 верасня, дзе будзе абранае новае кіраўніцтва і кіруючыя органы. Зараз Лідчына ў Сойме Партыі БНФ прадстаўлена двума сваімі сябрамі.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара