Менчукі пра дэнамінацыю: А якая розніца? Усё роўна будзем даляры купляць



Банкаматы не разумелі, што адбываецца і жавалі чужыя карткі, прадавачкі звяраліся з раздрукоўкамі і не верылі ў сапраўднасць новых грошай, касіры спрабавалі суаднесці іх са старымі і трымалі чэргі, людзі стваралі натоўпы каля абменнікаў. У ціхую раніцу сталічнай пятніцы ўварвалася дэнамінацыя. Нулёў стала менш, праблемаў больш. Карэспандэнты Onliner.by выйшлі ў горад з камерай, мікрафонам і новымі банкнотамі, каб даведацца, як яго жыхары пачалі новае грашовае жыццё і што яны на гэты конт наогул думаюць.