«Белнафтахім» прывязаў цану бензіну да курса даляра (абноўлена)



«Белнафтахім» прывязаў цану бензіну да курсу даляра. Таму цэны на паліва будуць расці рэгулярна – кажуць эксперты. Прынята рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін АІ-92, і аператыўна індэксаваць яго цану ў залежнасці ад курсу даляра. Такім чынам літр 92-га бензіну будзе заўсёды каштаваць 1 даляр.

fuel-savings

 

На думку эканамічнага аглядальніка Леаніда Заікі, да такога рашэння ўлады прыйшлі з прычыны пастаяннай інфляцыі:

– Ідзе рэалізацыя тэорыі спіралі “заработная плата – цэны”. І інфляцыя тут з’яўляецца галоўным паказчыкам. Таму што іншых аргументаў тут не можа быць. У Белнафтахіма за першае паўгоддзе інфляцыя склала 10%. Ёсць усе падставы ва ўрада павышаць на 10% заработную плату работнікам бюджэтнага сектара… Гэта дарога ў нікуды. Задача стаіць у тым, каб разамкнуць гэтае заганнае кола. Але для гэтага патрэбна іншая эканамічная палітыка.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся сёння ў сярэднім на 4%. Бензін АІ-92 цяпер каштуе 10 тысяч 100 рублёў за 1 літр; АІ-95 – 10 850; дызельнае паліва – 10 950 беларускіх рублёў. Гэта трэцяе сёлета падаражэнне паліва.

* * *

У Беларусі будзе прымяняцца новы падыход да далейшых зменаў рознічных цэнаў на аўтамабільнае паліва. Цяпер цэны на паліва будуць расці рэгулярна, а літар 92-га бензіну будзе каштаваць адзін даляр.

Канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін АІ-92 і К5-Еўра ды аператыўна індэксаваць яго цану ў залежнасці ад курса даляра. У рамках рэалізацыі прынятай стратэгіі зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты. Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся з сённяшняга дня ў сярэднім на 4,1%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота autostrada.md