У Слоніме знойдзены парэшткі старажытных жывёл



Школьны лагер “Юны археолаг” СШ № 2 г Слоніма разам з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь другі год запар праводзіць летам археалагічныя раскопкі на Слонімшчыне. Разам з юнымі археолагамі на раскопках працуюць малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Аляксандр Максімовіч і слонімскі педагог Ірына Радзецкая.

Летась юныя археолагі вялі раскопкі на гарадзішчы ў вёсцы Талькаўшчына Слонімскага раёна, а сёлета праца ідзе на гарадзішчы слонімскага мікрараёна Рэшчыцы.

Па словах Аляксандра Максімовіча, летась было ўскрыта толькі 10 квадратных метраў. Невялікі аб`ем тлумачыцца ў першую чаргу складанай і цяжкай працай, якая была нялёгкай і для дарослага. Слой быў насычаны камянямі і карэннем. Таму знаходак было мала. Гэта некалькі кавалкаў ляпной керамікі, крыху большыя за пазногаць вялікага пальца. Невыразныя. Падобны вынік быў і ў 1979 годзе, калі гарадзішча даследавала археолаг Валянціна Вяргей.

У Рышчыцах таксама вялікіх знаходак юныя археолагі пакуль не выявілі. Але ўжо знойдзены парэшткі жывёл XII-XI стагоддзяў. Праца працягваецца. А ў наступным годзе раскопкі будуць праводзіцца ў вёсцы Нізы на Слонімшчыне.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.