Фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай
Больш за сорак тысяч вернікаў наведала Будслаў падчас урачыстасцяў святкавання Маці Божай Будслаўскай і 25-годдзя заснавання Менска-Магілёўскай дыяцэзіі.
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій, уладаў, замежныя біскупы і іншыя духоўныя асобы. Галоўную святочную імшу ўзначаліў папскі легат, кардынал Крыстаф Шонбарн.
Па словах вернікаў, у Будслаў яны едуць, каб падмацаваць сваю веру, адчуць цуды і папрасіць божай ласкі. Але больш за ўсё ўражанняў ад свята ў пілігрымаў, якія да яго загадзя і адказна рыхтуюцца.
– Мы – з Мазыра. У пілігрымку рушыла 130 чалавек. Мы цэлы год да яе рыхтаваліся. Нам тут усё вельмі падабаецца.
– Мы прыехалі з Гомеля. Сёлета з нашага горада вельмі шмат паломнікаў. Я прыехала сюды ўжо другі раз, і кожны раз я зведваю шмат цудаў. Гасподзь Бог выконвае ўсе мае просьбы.
Падчас урачыстасцяў прысутныя пазнаёміліся з дакладам пра гісторыю ўтварэння і развіцця Менска-Магілёўскай мітраполіі, паслухалі акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы, супольна памаліліся і склалі інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай. Скончылася свята працэсіяй Божага цела з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара