Аляксандр Кабанаў: Галоўнае – жаданне працаваць
У Бярозаўскай выбарчай акруговай камісіі №9 па выбарах у Палату прадстаўнікоў зарэгістраваны ініцыятыўныя групы трох прэтэндэнтаў у кандыдаты дэпутатаў: Арцёма Іванова ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аляксандра Кабанава ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Леаніда Качыны – галоўнага інжынера Бярозаўскага сыркамбіната – ад улады.
Аляксандр Кабанаў
Самая малалікая група ў Аляксандра Кабанава. Але ён упэўнены, што справа не ў колькасці, а ў жаданні працаваць, кажа Аляксандр Кабанаў:
– Выдадзены ўсе дакументы, пасведчанне, і з 3-га ліпеня мы пачынаем працу. Можна групу сабраць 50-70 чалавек. Але галоўнае не колькасць, а жаданне рэальна працаваць.
Ініцыятыўная група Арцёма Іванова з Берасця – 65 чалавек, Леаніда Качыны – 75.
Валянцін Лазарэнкаў і Арцём Іваноў
Адразу 3 ліпеня у першы дазволены для збора подпісаў дзень Аляксандр Кабанаў з сябрамі з ініцыятыўнай групы зладзілі пікет.
Аляксандр Кабанаў
Мікола Чарнавус, Антоніё Лопес і Аляксандр Кабанаў
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ucpb.org