Варшаўскі саміт НАТА – погляд з Украіны
На Варшаўскім саміце НАТА, які мае адбыцца 8-га ліпеня, адным з ключавых пытанняў стане сітуацыя на ўсходзе Украіны.
Мяркуецца, што на саміце прымуць комплексны пакет дапамогі Украіне супраць расейскай агрэсіі. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.
Тым часам усё больш і больш украінцаў мяркуюць, што краіне варта больш шчыльна супрацоўнічаць з Паўночнаатлантычным альянсам:
– Зараз Украіна без абароны проста не можа існаваць, вайна супраць Расеі, здаецца братняй краіны, гэта пацвярджае, што нам патрэбны саюз з кімсьці, каб ваяваць супраць Расеі. Гісторыя паказвае, што ў нас увесь час вайна з Расеяй, мы ваюем з Расеяй напэўна ўжо 500 гадоў.
– Даўно трэба было пра гэта задумацца і даўно ўступаць, каб не было ўсёй гэтай агрэсіі і г.д.
Паводле сацыялагічных апытанняў, больш за 46% украінцаў падтрымліваюць уступленне краіны ў НАТА, амаль 26% – супраць такога сяброўства.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя