Мытнікі выкрылі рэкордную партыю цыгарэт
460 тысяч пачак цыгарэт на агульную суму 6 мільёнаў злотых выявілі польскія мытнікі з Будзіска, што паблізу польска-літоўскай мяжы.
Паведамляе прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:
– На трасе №8 супрацоўнікі мытні з Будзіска затрымалі для праверкі едучы з Літвы грузавік, у якім павінны быў знаходзіцца груз мэблі. Фура была праверана сканерам, а пасля быў праведзены пільны дагляд. Пасля адкрыцця прычэпа з каробкамі імі адразу зацікавілася бельгійская аўчарка Андзі, якая навучаная на пошук тытунёвых вырабаў, аказалася, што ва ўсіх каробках замест мэблі знаходзяцца кантрабандныя цыгарэты.
У дачыненні да кіроўцы з Латвіі пачатая справа, нелегальны тавар, а таксама прыстасаваная для кантрабанды грузавая машына – канфіскаваныя да рашэння суда.
Кіроўцу пагражае да 10-ці гадоў пазбаўлення волі. З пачатку года падляшскія мытнікі спынілі кантрабанду каля 3 мільёнаў пачак цыгарэт.
Беларускае Радыё Рацыя