Зарэгістраваны першыя ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты (абноўлена)
Аднымі ў першых ініцыятыўных групаў у Гародні былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы незалежных кандыдатаў, што вылучаюцца зборам подпісаў і прадстаўляюць кампанію „Гавары Праўду”. Гэта групы Сяргея Двурэчанскага, які збіраецца балатавацца па акрузе №52 і Сяргея Мекекі, што збіраецца вылучацца па 50 выбарчай акрузе.
Гаворыць Сяргей Мекека:
– У нашым горадзе я хачу ініцыяваць праграму пераразмеркавання бюджэту, каб больш сродкаў выдзялялася на дзіцячыя паліклінікі. Таксама неабходна вырашыць праблему азелянення горада.
Сяргей Двурэчанскі:
– Працую слесарам-электрыкам у Гарадзенскім тралейбусным упраўленні. Да гэтага быў індывідуальным прадпрымальнікам. Вяду актыўны лад жыцця, уваходжу ў розныя грамадскія арганізацыі.
У невялікія ініцыятыўная групы маладзёнаў уваходзяць па некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх як сябры кампаніі „Гавары Праўду”, так і прадстаўнікі іншых партый і грамадскіх арганізацый гораду.
* * *
Першыя ініцыятыўныя групы грамадзянаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны ў Гародні. Сходы прайшлі ўжо ў акруговых выбарчых камісіях №№ 49, 50 і 52. Назіральнік акруговай камісіі № 52 Віктар Сазонаў кажа, што некаторыя ініцыятыўныя групы падтрымліваюць незалежных кандыдатаў:
– Падалі на рэгістрацыю дзьве ініцыятыўныя групы – гэта Мекека Сяргей і Даўгашэй Тамара. Гэтыя ініцыятыўныя групы былі зарэгістраваныя. Літаральна сёння прынесена заяўка ад ініцыятыўнай групы Урублеўскага Алега. Гэтая заяўка будзе разглядацца ў чацвер і ў гэты ж дзень будуць разглядацца ўсе апошнія заяўкі.
У чацьвер, 7-га ліпеня, завершыцца тэрмін падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Тады стане ясна, якая доля праўладных кандыдатаў і незалежнікаў будзе прадстаўлена ў сёлетніх выбарах у Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня