Расея разгортвае на мяжы з Беларуссю яшчэ адну дывізію



Дывізія ў Смаленскай вобласці ўваходзіць у пералік трох новых злучэнняў, пра фарміраванне якіх абвясціў раней кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

Ствараемая ў Смаленскай вобласці мотастралковая дывізія, якая ўвойдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі і будзе канчаткова разгорнута да сярэдзіны наступнага года. Пра гэта паведаміла ТАСС крыніца ў Генштабе Расеі.

„Генштаб па ўзгадненні з міністрам абароны прыняў канчатковае рашэнне пра тое, што новая Ельнінская мотастралковая дывізія разам з Таманскай мотастралковай і Кантэміраўскай танкавай дывізіямі ўвойдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі”, – сказаў суразмоўца агенцтва.

„Фарміраванне дывізіі ў Смаленскай вобласці пачалося значна пазней, чым аднатыпных злучэнняў у Варонежскай і Растоўскай абласцях, таму завяршэнне яе камплектавання і ўзвядзення для яе аб’ектаў інфраструктуры запланавана не на снежань гэтага года, а на канец першай паловы наступнага года», – удакладніў ён.

Крыніца нагадала, што колькасць дывізіі са штабам у Ельні складзе каля 10 тысяч чалавек. Паводле яго звестак, у склад новага злучэння ўвойдуць тры мотастралковых і адзін танкавы полк, самаходны артылерыйскі і зенітны ракетны палкі, а таксама падраздзяленні забеспячэння.

Дывізія ў Смаленскай вобласці ўваходзіць у пералік трох новых злучэнняў, пра фармаванне якіх абвясціў раней кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу. Вясной начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Сяргей Рудскі паведамляў, што вайскоўцы пакуль не вызначыліся з падначаленнем Ельнінскай дывізіі.

tass.ru