Два рублі за даляр: ці захаваецца баланс?
Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб прагназуе, якім будзе валютны курс ў бліжэйшы час.
У апошні час валютны курс знаходзіцца ў межах – два беларускія рублі за адзін даляр, хаця сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 ліпеня даляр вырас на Br 0,0069 да 2,0048 рубля. Што будзе далей?
Вадзім Іосуб: Наўрад ці захаваецца гэты баланс, улічваючы, што зараз – дэфіцыт знешняга гандлю. Нармальнай сітуацыяй для рубля будзе яго паступовае аслабленне – да ўзроўню 2 рублі 10 альбо 2 рублі 20 капеек. Малаверагодна, што да канца года беларуская нацыянальная валюта знізіцца больш. І яшчэ трэба ўлічваць, што важны момант стабільнасці валютнага курса – захаванне сёняшняй умерана-жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі.
РР: Цэны на нафту таксама будуць аказваць уплыў на валютны курс?
Вадзім Іосуб: Безумоўна, калі ўбачым моцныя ваганні на нафтавым рынку. Але апошнія паўтары месяца мы назіраем, што нафта якраз дасягнула свайго раўнаважнага ўзроўню – 50 даляраў за тону нафты маркі Brent. У апошні час яна не адыходзіць (то ўверх, то ўніз) ад гэтай лічбы больш чым на 2 даляры.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя