У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю і цыгарэт у парках
Гандаль алкаголем абмяжуюць таксама каля школ і бальніц.
У краіне збіраюцца абмежаваць гандаль алкаголем у парках: гэта ўваходзіць у «Падпраграму« Папярэджаньне і пераадоленне п’янства і алкагалізму» на 2016 – 2020 гады, паведамляе belta.by.
Спецыялісты спадзяюцца, што такія меры дапамогуць паменьшыць колькасць смерцяў ад выпадковых атручванняў алкаголем і знізіць спажыванне спіртнога сярод насельніцтва.
У планах чыноўнікаў – абмежаваць продаж спіртнога ля ўстаноў адукацыі, культуры і спорту.
Фота grodno.in