Незалежны прафсаюз РЭП прыняў заяву адносна парламенцкіх выбараў



Прафсаюз Працоўных радыёэлекроннай прамысловасці (РЭП) адмовіўся ад удзелу ў кампаніі парламенцкіх выбараў. Па словах яго старшыні Генадзя Фядыніча, дэмакратычным прафсаюзам ёсць што данесці да людзей, ёсць што прапанаваць. Але гэта можна зрабіць ва ўмовах сумленных выбараў. Ужо зараз бачна, што такіх выбараў улада не дапусціць.

„Уладзе не цікавыя прапановы аб тым, як палепшыць сітуацыю ў краіне, яе хвалюе толькі самазахаванне,” – лічыць Генадзь Фядыніч.

– Улада мела прапановы еўрапейцаў, БДІЧ па выбарчаму кодэксу, каб яго зрабіць дэмакратычным. А зараз што робіцца з участковымі камісіямі, якія ўзначальваюцца іэолагамі? Такога яшчэ не было – каб усе ідэолагі рынуліся да працы. Мы прынялі заяву пра свае адносіны да парламенцкіх выбараў. Праект быў разасланы ў рэгіёны. Адтуль таксама прыйшло шмат прапановаў. Яны ўсе уключаны ў заяву. І гэтая заява была прынятая аднагалосна.

„Мы не бычым сэнсу ўдзельнічаць у гэтым спектаклі з загадзя вызначанымі вынікамі”, – сказаў Генадзь Фядыніч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя