Сяргей Пятрухін: Планую рабіць пікеты з мультымедыя



Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. У краіне ладзяцца перадвыбарчыя пікеты. Некалькі дзясяткаў пікетаў плануе правесці прадстаўнік Руху “За Свабоду” ў Берасці – Сяргей Пятрухін, які спрабуе свае сілы ў парламенцкай кампаніі. А тэма планаваных пікетаў – адсутнасць сапраўдных выбараў і карупцыя ў краіне. Актывіст хоча выйсці да людзей у цэнтры горада, а выбарчую кампанію плануе арганізаваць за кошт ахвяраванняў грамадзян:

– Тэматычныя пікеты будуць. Я хацеў з мультымедыя стаяць – паказваць фільмы, якія я здымаў. Але баюся, што з-за таго, што Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, кіраўнік Цэнтрвыбаркама, не фінансуе кандыдатаў у дэпутаты у парламент, то ў мяне маіх сродкаў можа не хапіць. А тое, што людзі пералічаць, то гэта не так аператыўна, яны могуць проста не паспець пералічыць.

Патэнцыйны кандыдат падкрэсліў, што пікеты будуць ладзіцца толькі ў дазволеных месцах – у цэнтры горада і каля буйных супермаркетаў.

Беларускае Радыё Рацыя