Лукашэнка: Слухайце ўсё і дзяліце на дзесяць



„Слухайце ўсё і дзяліце на дзесяць”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сітуацыю ва Украіне перад працоўнымі гарбарнага прадпрыемства ў Гатаве.

Лукашэнка заяўляе, што ведае, каму выгадныя падзеі ва Украіне, аднак гэта не сама Украіна, не Расея і не Беларусь. Хто менавіта зацікаўлены ў абвастрэнні сітуацыі, кіраўнік Беларусі не сказаў.

„Ва Украіне ідзе братазабойчая вайна. Гэта канкурэнцыя, гэта супрацьстаянне. Вы разумееце, каму гэта выгадна. Гэта нам не выгадна, гэта Украіне не выгадна, дый Расеі ня выгадна“, – цытуюць Лукашэнку інфармацыйныя агенцтвы.