Андрэй Бастунец абвяргае словы Лідзіі Ярмошынай



Bastunets-BAJ_9_zezd-800x400Парламенцкая кампанія – 2016. Гэтай тэме прысвячаем нашу праграму. Пагутарым дакладней пра тое, як беларускія ўлады фарміруюць выбарчыя камісіі ды запрашаюць міжнародных назіральнікаў. А таксама пра тое, як дыскутавалі ў Берліне пра важнасць свабоды словы падчас электаральнай кампаніі. Там старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўсіх пераконвала, маўляў, усё са свабодай слова ў нас нармальна, а старшыня БАЖу Андрэй Бастунец аспрэчвае яе. А таксама як блогер сабраўся на парламенцкія выбары, а ў яго забралі кампутар і тэлефон.