Пяценка – святое месца праваслаўных Падляшша
Паводле царкоўнага календара, сёння, 8 ліпеня, дзясятая пятніца пасля Вялікадня. У гэты дзень, як і штогод, праваслаўныя вернікі збіраюцца ва ўрочышчы Пяценка, каля вёскі Фальваркі Тыльвіцкія, што ў Міхалоўскай гміне.
Тут на могілках стаіць царква Уздвіжання Крыжа Гасподняга. Непадалёк стаіць яшчэ каплічка Святой Параскевы. “Тут знаходзіцца крыніца з цудадзейнаю вадою,” – паясняе айцец Аляксандр Алексеюк:
– У пачатку 18-га стагоддзя на гэтыя землі прыйшла маравая язва, ад якой шмат людзей памірала. Аднойчы дзеці пасвілі жывёлу каля лесу. І з’явілася Маці Божая з Богадзіцяткам. І яна сказала, каб збудавалі на гэтым месцы каплічку. Яе пабудавалі, і з таго часу хвароба знікла.
Яшчэ да 70-тых гадоў у царкве на могілках знаходзілася ікона, якая ў 1929 годзе цудоўна аднавілася. Цуд быў пацверджаны адмысловай камісіяй. Ікона скралі невядомыя злачынцы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара