Дамагліся аўтобуснага рэйсу да Царквы Усіх Беларускіх Святых



Да гарадзенскай Царквы Усіх Беларускіх Святых пусцяць дататковы транспарт. Пакуль толькі ў выходныя дні адмыслова для вернікаў будзе хадзіць аўтобус №34. Грамадскія актывісты атрымалі зварот ад кіраўніцтва аўтапарка, у якім пазначана, што эксперымент з гарадскім транспартам да Царквы Ўсіх Беларускіх Святых распачнецца 16 ліпеня. З прапановай змяніць рух транспарту ў гэтым месцы да гарадзенскіх палітыкаў звярнуліся жыхары мікрараёну Вішнявец.

Кажа прадстаўнік БСДП (Грамада) Анатоль Мышкевіч:

– Было, канешне, вельмі нечакана. І з іншага боку вельмі прыемна атрымаць станоўчы адказ на наш зварот, прыемна, што адрэагавалі пазітыўна ўлады на нашую просьбу. І на шчасце людзі цяпер хаця б па выходных днях змогуць дабірацца на грамадскім транспарце да Царквы Усіх Святых.

?????????????

 Ігар Банцар, грамадскі актывіст: Я задаволены атрыманым вынікам. Няхай гэты аўтобус пакуль будзе хадзіць у якасьці эксперымента, але ўсё роўна я лічу, што мы ўсе разам, з дапамогай гараджан, можам дамагацца патрэбных нам вынікаў, нягледзячы на тое, робіць улада нешта, ці не. Таму што калі мы разам, мы можам дамагчыся вельмі многага.

 

Гарадзенскія актывісты, каб дасягнуць гэтага выніку, – цягам тыдня некалькі разоў хадзілі на сустрэчу з кіраўніцтвам аўтапарка, а таксама у Гарадзенскі гарадскі выканкам, і ўжо не спадзяваліся атрымаць станоўчы адказ.

?????????????

?????????????

?????????????

Беларускае Радыё Рацыя