Барак Абама: Еўропа можа разлічваць на ЗША. Заўсёды
Барак Абама правёў прэс-канферэнцыю пасля заканчэння саміта НАТА ў Варшаве. Сваю прамову прэзідэнт ЗША пачаў з асуджэння трагедыі ў Даласе, дзе падчас акцыі пратэсту былі застрэлены чатыры паліцыянты.
Амерыканскі лідар падзякаваў польскім уладам за арганізацыю саміта і зазначыў, што цяпер Альянс праходзіць складаныя выпрабаванні:
– Краіны НАТА, ЗША, Канада, Францыя, Бельгія, Турцыя перажылі тэрарыстычныя атакі, звязаныя з Ісламскай дзяржавай. Расея парушыла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць незалежнай еўрапейскай нацыі. Еўрапейскія межы і эканоміка выпрабоўваюцца мільёнамі мігрантаў. Выбар Велікабрытаніі пакінуць ЕЗ падняў пытанне пра будучыню еўраінтэграцыі. У гэты момант я хачу ясна сказаць, і гэта не зменіцца, ЗША заўсёды будуць дбаць пра бяспеку Еўропы і нашу трансатлантычную сувязь. Можаце на нас разлічваць. Заўсёды.
Таксама Барак Абама падкрэсліў, што Злучаныя Штаты надалей будуць аказваць падтрымку Украіне. Акрамя гэтага, прэзідэнт ЗША адзначыў важнасць НАТО, які стрымлівае канфлікты паміж дзяржавамі, і дадаў, што дзверы Альянсу застаяццу адчыненымі для любой краіны, якая захоча да яго далучыцца.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя
Фота AFP