У Берасці прайшоў пікет у падтрымку Ганны Канюс



Пікет у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганны Канюс прайшоў каля берасцейскага рынку „Лагуна”.

БСДП (Грамада)

Яго зладзілі сябры абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у мікрараёне Кавалёва.

Ганна Канюс адзначыла, што берасцейцаў цікавіць вырашэнне праблем горада:

– Вельмі добрае было адчуванне, дзякуй вялікі ўсім, хто падтрымаў мяне, як прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты прадстаўнікоў. Было шмат парад, шмат размоў пра тое, якія праблемы ёсць у Берасці, не толькі на акрузе, але і ў Берасці ў цэлым. Шмат жадання, каб змянілася сітуацыя ў Берасці, і змянілася сітуацыя ў краіне.

Агулам па Берасцейскай вобласці ад сацыял-дэмакратаў балатуюцца 11 чалавек. Усе яны збіраюць подпісы на пікетах і па кватэрах за сваё вылучэнне. Гэта дадатковая магчымасць кантакту з грамадзянамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце