„Радзіма мая – Мёршчына”
У нядзелю, 10 ліпеня, раённы цэнтр Мёры адзначаў Дзень горада. Аcноўныя святочныя мерапрыемствы адбываліся ў зоне адпачынку „Паўвостраў”. Тут, сярод іншага, праходзіла выстава вырабаў народных майстроў і нацыянальнай кухні «Чароўны куфэрак».
Падчас урачыстага адкрыцця свята атрымалі ўзнагароды пераможцы раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, а таксама пераможцы конкурсу «Лепшы па прафесіі» сярод працоўных калектываў раёна.
На гарадскім стадыёне была наладжана паказальная гульня каманды Віцебска па амерыканскім футболе «Рысі».
Адбыўся таксама гала-канцэрт пераможцаў раённага конкурсу мастацкай самадзейнасці «Беларусь – мая песня», а таксама выступ менскага ВІА “Спадчына”.
Закончыўся святочны дзень феерверкам і дыскатэкай.
[Not a valid template]
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/0F-oYfYp9u8″]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік