Купчына: Беларусь не бачыць прамой пагрозы ў батальёнах НАТА
Беларусь не бачыць прамой пагрозы для сваёй бяспекі ў новых батальёнах НАТА, якія плануецца размясціць у Польшчы і ў краінах Балтыі.
Фота belta.by
„Мы ў Беларусі не разглядаем дадатковае размяшчэнне войскаў у краінах Балтыі і Польшчы як прамую пагрозу бяспецы Беларусі”, – сказала намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Алена Купчына на прэс-канферэнцыі ў Кіеве па выніках пасяджэння нефармальнага міністэрскага дыялогу краін „Усходняга партнёрства” на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.