У Пінску папулярызуюць культуру па-новаму



У Пінску праз новыя формы працы папулярызуюць гісторыю і культуру ў моладзевым асяродку.

Пінск

Каб прыцягнуць моладзь да ўзаемадзеяння ў Музеі Беларускага Палесся прааналізавалі, што карыстаецца попытам і чаго бракуе новаму пакаленню.

Высветлілася, што юнакі праяўляюць актыўнаць ў мерапрыемствах, аналагаў якім няма ў горадзе або калі ёсць рэальная магчымасць праявіць свае здольнасці.

Каментуе супрацоўніца ўстановы Ганна Садоўская:

– Ім цікава, яны хочуць удзельнічаць у нечым такім, бо ў горадзе гэта не праводзіцца, а моладзі цікавыя нейкія новыя формы працы. Чаму цяпер вельмі вялікай папулярнасцю карыстаецца квест, бо ў горадзе ніхто акрамя музея, акрамя мяне асабіста не праводзіць квест-гульні. Таму прывабліваць моладзь трэба, да любві да гісторыі, любові да традыцый можна рабіць гэта з дапамогай сучасных форм.

Сучасныя тэхналогіі і моладзевыя трэнды нельга супрацьпастаўляць традыцыям, культуры ці гісторыі, мяркуе супрацоўніца музея.

Беларускае Радыё Рацыя