Мінімалку за чэрвень праіндэксуюць



Мінімальная заработная плата за чэрвень праіндэксаваная на 5,4%. Пра гэта паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэта першая індэксацыя з пачатку года.

Прычына ў тым, што індэкс спажывецкіх цэнаў са студзеня па чэрвень перавысіў 5% мяжу. Памер месячнай МЗП за чэрвень з улікам дэнамінацыі складзе 239 рублёў 18 капеек. Таксама праіндэксуюць дапамогу па беспрацоўі, стыпендыі па перападрыхтоцы і падвышэнні кваліфікацыі. Іншыя заробкі і стыпендыі не будуць індэксавацца.

Беларускае Радыё Рацыя