Як ідзе збор подпісаў за Алега Трусава?



Збор подпісаў для рэгістрацыі вылучэнца кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах – шлях няпросты, працаёмкі. Але ён дае магчымасць стасавацца з людзьмі наўпрост. Пра тое, ці спяшаюцца менчукі ставіць подпісы за вылучэнца ад Таварыства беларускай мовы, нашаму карэспандэнту расказаў яго старшыня Алег Трусаў.

 Не вельмі актыўна, скажам. Ну, па-першае, таму, што мала летам людзей у Менску. Па-другое, многія людзі ўжо ў нішто не вераць. Яны кажуць так: “Калі нас на выбары загоняць, то мы за вас прагаласуем. А подпіс ставіць баімся, бо з працы звольняць”. Таму марудна ідзе збор подпісаў. Усе дэмакратычныя партыі і рухі ведаюць, у якой я акрузе іду, ніякай канкурэнцыі мне складаць не будуць.

Пакуль што ў старшыні ТБМ імя Францішка Скарыны Алега Трусава толькі два канкурэнты па акрузе, якія таксама збіраюць подпісы. Але неўзабаве іх можа пабольшаць – дададуцца вылучэнцы ад палітычных партый.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск