У Кіеў накіроўваецца крыжовы ход РПЦ
Ва Украіне чакаюць буйнамаштабных правакацый з боку адэптаў „расейскага свету”, якія праводзяць крыжовы ход ад Святагорскай лаўры, што на тэрыторыі самаабвешчанай ДНР.
Крыжовы ход, арганізаваны Расейскай праваслаўнай царквой, пачаўся 9 ліпеня. Плануецца, што 26 ліпеня рэлігійнай працэсія пройдзе ў Кіеве.
Акрамя абразоў і крыжоў, вернікі РПЦ выкарыстоўваюць у рэлігійнай працэсіі партрэты расейскіх цароў і георгіеўскія стужкі. У натоўпе таксама багата людзей у вайсковым камуфляжы.
Дзейнасць Расейскай праваслаўнай царквы выклікае шмат пытанняў ва ўкраінскім грамадстве.
Кажа Мітрапаліт Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Кіеўскага Патрыярхату Уладыка Антоній:
– Святары, якія адносяцца да Расейскай праваслаўнай царквы ва Украіне, ваявалі нават са зброяй у руках супраць нашага ўкраінскага жаўнера. Назваць гэта падманам нават было б замала, гэта проста блюзнерства, гэта парушэнне ўсіх запаведзяў, недапушчальна не тое што для святароў, але і для шэраговага хрысціяніна.
Святагорская лаўра на Данбасе, адкуль ідзе крыжовы ход, ужо выкарыстоўвалася баевікамі Гіркіна як вайсковая база. Не выключаецца, што 26 ліпеня ў Кіеве можа адбыцца ўзброенае супрасцьстаянне прыхільнікаў „украінскага свету” і ўкраінскіх патрыётаў.
Беларускае Радыё Рацыя