У Менску падпішуць новыя пагадненні па Данбасу?
У Менску плануецца падпісаць новыя дакументы па Данбасу па развядзенні Узброеных сілаў Украіны і баявікоў ДНР і ЛНР.
Фота AP/Scanpix
Пра гэта паведаміў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.
Патрэба ў падпісанні новых дакументаў вынікае з чарговага абвастрэння сітуацыі ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі. За апошнія дні ўзмацніліся мінімётныя і артылерыйскія абстрэлы, прытым Кіеў і кіраўніцтва непрызнаных ДНР і ЛНР вінавацяць ва ўзброеных правакацыях адзін аднаго.
Між тым шмат хто мяркуе, што Менскія дамовы не здольныя прынесці мір на Данбасе.
Вось меркаванне жыхароў Чарнігава, тыповыя для Украіны:
– Менскія дамовы – гэта вельмі прымітыўны план, які на карысць гэтых новых фэйкавых рэспублік і Расеі. Мы выйграем вельмі-вельмі мала.
– Менскія дамовы больш з’яўляюцца напэўна ўсё ж такі спробамі падтрымання нейкага мінімальнага міру, але як мы бачым гэта беспаспяхова.
Першы Менскі пратакол быў падпісаны ў беларускай сталіцы 5 верасня 2014 года. Ён прадугледжваў спыненне агню і размежаванне бакоў канфлікту.
Беларускае Радыё Рацыя