Ва Украіне перайменавалі Кіраваград



Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій падпісаў пастанову, згодна каторай цяпер гэты горад называецца Крапіўніцкі.

CnUOfw7XYAAg0Lf

Фота twitter.com/AndriyParubiy

Распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Горад Кіраваград, заснаваны ў 1754 годзе як памежная фартэцыя, спярша насіў назву Елізаветаград, у гонар расейскай імператрыцы. За сваю гісторыю горад двойчы пераназываўся імёнамі камуністычных правадыроў. У 1924 годзе ён быў названы Зіноўеўскам, у гонар Рыгора Зіноўева. Пасля таго, як Зіноўеў был абвешчаны “ворагам народа” і арыштаваны, горад пераназвалі на гонар Сяргей Кірава.

Цяперашні назоў абласны цэнтр атрымаў у гонар Марка Крапіўніцкага, аднаго з заснавальнікаў прафесійнага ўкраінскага тэатра, які акурат і нарадзіўся ў вёсцы непадалёк гэтага горада.

Сярод іншых прапановаў перайменавання Кіраваграда разглядаліся і гістарычныя назвы Інгульск і Эксампей.

Перайменаванне Кіраваграда адбыўлося ў межах “Закона пра дэкамунізацыю”, ухваленага ўкраінскім Кабмінам 31 сакавіка 2015 г.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя