Беларусы ў футбольнай Лізе Еўропы
У чацвер адбыліся матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы. Удзел у ёй бяруць тры беларускія клубы — менскае «Дынама», «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна і салігорскі «Шахцёр».
«Дынама» на стадыёне «Трактар» досыць нечакана згуляла ўнічыю з ірландскім «Сэнт-Патрыкам» — 1:1.
Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» перамагло ў гасцях венгерскі «Дэбрэцэн» з лікам 2:1.
Салігорскі «Шахцёр» згуляў унічыю са славенскім «Дамжале» — 1:1.
Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень.
У пятніцу, 15 ліпеня, пройдзе ўжо лёсаванне 3-га раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў, хоць у аўторак-сераду былі згуляныя толькі першы матчы 2-й стадыі. Нагадаем, што БАТЭ перамог у Барысаве фінскі СІК з лікам 2:0. Матч у адказ пройдзе ў аўторак 19 ліпеня.
Фота football.by