Пікеты БХД у Гародні: збіраем подпісы ў любое надвор’е
Выбарчыя пікеты ад БХД у Гародні збіраюць вялікую колькасць зацікаўленых. Некаторыя падыходзяць паразмаўляць са зборшчыкамі подпісаў, але большасць падыходзіць проста падыскутаваць і выказаць словы падтрымкі. Але большасць гарадзенцаў проста дзівіцца бел-чырвона-беламу сцягу, што лунае над пікетам.
[Not a valid template]
Спадарыня Галіна, што ўжо некалькі разоў выходзіла на пікет у падтрымку кандыдата ад БХД Міколы Баўсюка:
– Ведаеце, трэба штосьці змяняць у нашым свеце. Пенсіі малыя, заробкі малыя, цяжка знайсці працу. Хочацца нейкіх зменаў да лепшага. Вырашыла падтрымаць менавіта гэтага кандыдата ад БХД, бо ён – за народ, ён сам – з народа. Я яго ведаю, ён робіць добрыя справы, у нашым горадзе многа карыснага зрабіў, хоць сам жыве на вёсцы.
Актывісты БХД плануюць ладзіць пікеты, не гледзячы на надвор’е, два разы на дзень у розных кропках горада. Сёння удзень пікет будзе адбывацца ў мікрараёне Фарты, каля ўніверсама, а ўвечары пройдзе пікет каля крамы “Бурштын” на вуліцы Горкага.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня