Канчатковага спісу кандыдатаў ад Партыі БНФ яшчэ няма



Партыя БНФ зацвердзіла спіс з 73 прэтэндэнтаў, якія ў перспектыве змогуць стаць кандыдатамі ў дэпутаты. Па некаторых асобах на з’ездзе вяліся спрэчкі, але канчатковы спіс павінен зацвердзіць з’езд партыі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў:

– Найлепшыя паказчыкі пакуль што па Гарадзенскай вобласці, дзе закрываюцца ўсе акругі нашымі кандыдатамі. Берасцейшчына няблага. Горшыя паказчыкі пакуль што па Гомельскай вобласці. На з’ездзе будзе разгляд па кожнаму прэтэндэнту ў кандыдаты, тады канчаткова і стане вядома, каго партыя БНФ вылучае.

На парламенцкія выбары, якія пройдуць 11 верасня, Партыя БНФ ідзе самастойна са сваёй перадвыбарчай платформай, адмовіўшыся ад удзелу ў якіх-небудзь кааліцыях з іншымі прадстаўнікамі апазіцыі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя