У Берасці збіраюць подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш
За рэабілітацыю Ларысы Геніюш у Берасці ўжо падпісалася каля 200 чалавек. Сябры Моладзі БНФ збіраюць подпісы сярод сяброў ды знаёмых.
Лідар берасцейскай Моладзі БНФ Станіслаў Касько кажа, што ёсць яшчэ адна магчымасць збору подпісаў:
– Ідэя рэабілітацыі з’явілася ўжо даўно і гэта не першая спроба, але зараз час перадвыбарчай кампаніі, калі наша партыя можа арганізоўваюць пікеты. На гэтых пікетах мы паведамляем пра гэту акцыю, так людзі даведваюцца і ставяць свае подпісы.
Сабраныя подпісы плануецца накіраваць кіроўнаму органу Моладзі БНФ, які перадасць іх у адпаведныя дзяржаўныя ўстановы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце