Уладзімір Гарох: Усе маюць права заявіць пра сябе
На Піншчыне збор подпісаў праходзіць без пікетаў, ініцыятыўныя групы выбралі метад пакватэрнага абыхода грамадзян. На два дэпутацкія мандаты ў парламенце ад рэгіёна прэтэндуе пяць вылучэнцаў: тры ў гарадской акрузе і два ў сельскай.
Самавылучэнец па Пінскай сельскай акрузе №15 Уладзімір Гарох адзначае, што кожны грамадзін мае права заявіць пра свой намер:
– Усё ж такі негледзячы ні на што я веру хоць у нейкую справядлівасць. Я думаю, што тут не так важна хто менавіта дырэктар дабрачыннага фонда – дырэктар аўтобуснага парку ці звычайны працоўны. Я думаю, што ўсе маюць права ў нашай дзяржаве заявіць пра сябе, але ў каго як атрымаецца. Кожны па-свойму прымяняе свае нейкія метады збору подпісаў.
На Піншчыне, як і ў цэлым па краіне, колькасць прэтэндэнтаў зменіцца пасля вылучэння партыйцаў. З’езды партый пройдуць да канца ліпеня.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя