Лукашэнка падтрымаў Эрдагана



Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Тайіпу Эрдагану ў сувязі са спробай вайсковага перавароту ў гэтай краіне.

„У пасланні выказваюцца словы падтрымкі і салідарнасці з легітымнай уладай Турцыі”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка і Эрдаган сустракаліся 13 красавіка гэтага года ў Стамбуле напярэдадні саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Першы, як паведамляла яго прэс-служба, прапанаваў актуалізаваць парадак дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва, ажыццявіўшы перазагрузку па шэрагу канкрэтных кірункаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы, „адкарэктаваць дарожную карту адносінаў”. Эрдаган пацвердзіў гатоўнасць наведаць Мінск.

У выніку баявых дзеянняў путчыстаў і верных ураду сілавікоў у Стамбуле і Анкары, паводле апошніх дадзеных, загінуў 161 чалавек, паранена 1.440, затрымана 2.839.

belapan.by