Чым скончацца памежныя спрэчкі Беларусі і Украіны?



Ва Украіне патрабуюць перагледзіць дэмаркацыйную памежную лінію з Беларуссю на Валыні. Пра гэта заявілі ў Валынскай дзяржаўнай адміністрацыі.

Мяжа Украіны

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– Памежныя спрэчкі пачаліся яшчэ сёлета ўвесну, з пачаткам дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы паміж Валынскай і Берасцейскай абласцямі. Жыхары Любешаўскага раёна, што на Валыні, сцвярджалі, нібы беларускія памежнікі без усялякіх узгадненняў перасунулі мяжу, якая праходзіла па Жыроўскім канале. Пасля таго, як на ўкраінскім беразе з’явіліся беларускія трактары і бульдозеры, раз’юшаныя вяскоўцы паабяцалі іх спаліць. Пакуль усе дэмаркацыйныя працы спыненыя. З Валынскай дзяржаўнай адміністрацыі звярнулася ў Міністэрства замежных спраў Украіны з патрабаваннем неадкладна стварыць адмысловую камісію, якая і павінна вызначыць тую дэмаркацыйную лінію, якая задаволіць абодва бакі канфлікту.

Галоўным дакументам, які рэгламентуе ўкраінска-беларускія памежныя адносіны, з’яўляецца пагадненне між Украінай і Беларуссю „Пра дзяржаўную мяжу”, прынятае 12 траўня 1997 года. Беларускі бок сцвярджае, што пры дэмаркацыі мяжы карыстаецца выключна гэтым дакументам.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя