У Гародні з’явілася „Алея зорак”
Кінатэатр «Чырвоная зорка» і цэнтр «ПОРА» адкрылі ў Гародні “Алею зорак” сусветных знакамітасцяў. На Алеі 10 зорак, на якіх напісаны імёны Х’ю Джэкмана, Кайлі Міноўг, Анджаліны Джолі і інш.
Асаблівасць гэтай “Алеі зорак” у тым, што на кожнай зорцы напісана імя чалавека, які не толькі зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем і здолеў перамагчы хваробу. Да пачатку мерапрыемства ўсе зоркі былі схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, а сама Алея была абсыпаная пялёсткамі руж.
Пра мерапрыемства распавядае Ганна Ждановіч, дырэктарка цэнтра “ПОРА”:
– Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. І гэтая акцыя адмысловая, бо з’яўляецца ўвасабленнем надзеі на выздараўленне, на талент нашых дзяцей, якім мы дапамагаем і робім усё магчымае, каб яны паправіліся. „Алея зорак” – гэта як пацверджанне таго, што чалавек можа быць і актыўным, і таленавітым, але ніхто не застрахаваны ад хваробы. Але хваробу можна парамагчы.
Пасля афіцыйнага адкрыцця на мерапрыемстве выступілі пераможцы першынства Беларусі па бальных танцах сярод юніёраў Аляксандра Бузук і Мікіта Сенін, а таксама скрыпічны дуэт Dolce.
Пабачыць гарадзенскую „Алею зорак” зможа любы наведнік кінатэатра “Чырвоная зорка”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня